Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Пецярбургу памёр пасьля скаргі ў эфіры, што яго зьбіла паліцыя


Апошняе сьведчаньне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:45 0:00

Жыхар Пецярбургу Рустам Клычоў выйшаў у прамы эфір «Укантакце» з паліцэйскай машыны і паведаміў, што яго зьбілі. Неўзабаве ён памёр ад удушша ў аддзеле паліцыі.

Удзень 21 лютага паліцыянты затрымалі 34-гадовага жыхара Пецярбургу Рустама Клычова, які, як сьцьвярджае паліцыя, быў п’яны. Клычоў апублікаваў на сваёй старонцы «Ўкантакце» відэазапіс, зьняты ў паліцэйскай машыне. Праз хвіліну Клычев выйшаў са сваёй старонкі ў прамы эфір, падчас якога прадэманстраваў траўму і яшчэ раз пракамэнтаваў сваё затрыманьне.

Запіс перарываецца, калі да Клычова раздражнёным тонам зьвяртаецца, верагодна, супрацоўнік паліцыі.

У паведамленьні галоўнага ўпраўленьня Міністэрства ўнутраных спраў Расеі па Пецярбургу гаворыцца, што затрыманага за адміністрацыйнае правапарушэньне мужчыну даставілі ў аддзел паліцыі № 23. Неўзабаве лекары канстатавалі сьмерць у ізалятары часовага ўтрыманьня. Затрыманы, верагодна, памёр ад удушша.

На наступны дзень, 22 лютага, Сьледчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу аб халатнасьці, якая прывяла да сьмерці чалавека па неасьцярожнасьці. Паводле ведамства, на целе Клычова былі выяўленыя «пашкоджаньні, характэрныя для задушэньня». Як высьветліла выданьне «Медиазона», адна з сваячак Клычова на сваёй старонцы «УКантакце» распавяла, што загінулы быў жанаты і гадаваў двух дачок.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG