Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі і ўкраінскі саюзы журналістаў заклікалі вызваліць аўтара Радыё Свабода, які трапіў у палон баевікоў «ДНР» 10 месяцаў таму


Станіслаў Асееў, архіўнае фота

Прадстаўнікі Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны і Саюза журналістаў Расеі супольна выказалі салідарнасьць з украінскім журналістам, аўтарам Радыё Свабода Станіславам Асеева, якога з чэрвеня 2017 года баявікі самаабвешчанай «ДНР» незаконна ўтрымліваюць у Данецку, паведаміла прэс-служба НСЖУ.

У заяве ўтрымліваецца патрабаваньне вызваліць Станіслава Асеева, актывісты журналісцкіх арганізацый дзьвюх краінаў узгаднілі гэтае патрабаваньне падчас сустрэчы ў Вене пад эгідай Прадстаўніка АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Арлема Дэзіра.

«Мы занепакоеныя адсутнасьцю доступу да Станіслава Асеева і адсутнасьцю інфармацыі аб стане здароўя журналіста», — гаворыцца ў заяве.

Пра падтрымку заявы калегаў таксама абвясьцілі кіраўнікі Эўрапейскай Фэдэрацыі журналістаў і аўстрыйскага аддзяленьня «Рэпартэраў безь межаў».

У канцы 2017 году «Рэпартэры без межаў» заклікалі вызваліць з палону Асеева. Данецкі блогер і журналіст, аўтар праекту Радыё Свабода Радыё Донбас.Реалии, вядомы пад псэўданімам Станіслаў Васін, зьнік 2 чэрвеня. Баевікі больш за месяц адмаўляліся паказаць, дзе знаходзіцца Асееў. У ліпені прадстаўнікі групоўкі «ДНР» пацьвердзілі ўтрыманьне Асеева ў закладніках і дазволілі яму сустрэцца з маці.

XS
SM
MD
LG