Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода заклікаў урады паважаць бясьпеку журналістаў. ВІДЭА


У Міжнародны дзень спыненьня беспакаранасьці
за злачынствы супраць журналістаў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Том Кент выступіў з заявай, у якой расказаў пра шматлікія выпадкі перасьледу журналістаў нашай карпарацыі.

Том Кент таксама гаварыў пра пагрозы журналістам у розных краінах і заклікаў улады паважаць міжнародныя абавязаньні ў справе забесьпячэньня бясьпекі журналістаў.

«У 2017 годзе нашы журналісты станавіліся аб’ектамі нападаў 34 разы ў тых краінах, для якіх мы працуем, — Расейская Фэдэрацыя, Украіна, Беларусь, Пакістан, Аўганістан, Казахстан, Таджыкістан, Туркмэністан, Армэнія, Азэрбайджан, Македонія і іншых. Гэта былі фізычныя напады, заключэньне пад варту, допыты, аблавы, славесныя нападкі, судовыя прысуды, электронныя пагрозы, захоп абсталяваньня. Гэтыя напады на нашых журналістаў адбыліся праз тое, што журналістыка — іх прафэсія. Часам аб’ектамі нападаў станавіліся і іх сем’і», — гаворыцца ў заяве Тома Кента.

«У пераважнай большасьці тыя, хто гэта рабіў, не панесьлі пакараньня. У большасьці выпадкаў прадстаўнікі ўлады дзейнічалі беспакарана. А ў недзяржаўных структур былі разьвязаныя рукі. Наадварот, нашы карэспандэнты выстаўляліся як мішэнь, як людзі, якія зрабілі злачынства.

Журналістыка — гэта паслуга, якую грамадзтва аказвае сабе. У тых краінах, дзе мы працуем, журналістыка часьцяком азначае тое, што людзі прымаюць на сябе велізарную рызыку», — сказаў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Ён нагадаў імёны тых журналістаў РСЭ / РС і членаў іх сем’яў, якія апынуліся ў турме або пад пагрозай зьняволеньня: гэта Мікола Сямена (асуджаны ў анэксаваным Расеяй Крыме да ўмоўнага тэрміну за журналісцкую дзейнасьць), Станіслаў Асееў, Сапармамэд Непескуліеў, Салтан Ачылава, Азіз Юсупаў.

«Мы заклікаем паважаць міжнародныя стандарты і абавязаньні, каб журналісты ва ўсім сьвеце маглі займацца сваёй працай у бясьпецы, пад абаронай закону... і каб яны маглі паведамляць навіны і даваць інфармацыю, у якой людзі маюць патрэбу», — сказаў Том Кент.

Міжнародны дзень спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў адзначаецца паводле рашэньня ААН 2 лістапада. Дата была абраная ў памяць аб двух францускіх журналістах, забітых у Малі 2 лістапада 2013 году.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG