Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры карэспандэнта Свабоды ў Крыме невядомыя залілі клеем замок дзьвярэй


Антон Наўмлюк
Антон Наўмлюк

У кватэры, дзе падчас выпраў у анэксаваны Крым спыняецца пазаштатны карэспандэнт Радыё Свабода Антон Наўмлюк, невядомыя залілі клеем замок у дзьвярах.

Тэхнік, які прыбыў на месца, запэўніў, што гэта зроблена знарок і не зьяўляецца звычайнай практыкай пры кватэрных крадзяжах. Наўмлюк мяркуе, што дзеяньні невядомых могуць быць зьвязаныя зь яго прафэсійнай дзейнасьцю на паўвостраве.

«Я заўважыў, што замок у дзьвярах зламаны, раніцай, значыць, сапсаваны ён быў ноччу. Цалкам магчыма, што гэта своеасаблівая акцыя застрашваньня з боку супрацоўнікаў мясцовага Цэнтру супрацьдзеяньня экстрэмізму, якім наўрад ці падабаецца аб’ектыўнае асьвятленьне іх дзейнасьці ў дачыненьні да крымскататарскіх і праўкраінскіх актывістаў на паўвостраве. Тым больш што апошнія два дні былі вельмі насычаныя падзеямі з прычыны прыезду актывістаў Pussy Riot, якія наладзілі акцыю ў падтрымку асуджанага ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова. Актывістаў затрымлівалі з надуманых прычынаў разоў пяць ці шэсьць, а я актыўна гэта асьвятляў», — пракамэнтаваў Наўмлюк.

Акрамя таго, ён адзначыў, што ў анэксаваным Крыме фактычна адсутнічаюць незалежныя ад расейскай улады і сілавых структур СМІ, а непадкантрольных журналістаў і блогераў перасьледуюць у тым ліку ў судовым парадку.

Умоўны тэрмін зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў публічных закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі атрымаў журналіст Мікалай Сэмэна, рэальны тэрмін па тым жа абвінавачваньні за інтэрвію крымскататарскаму тэлеканалу ATR атрымаў намесьнік старшыні забароненага ў Расеі мэджлісу Ільмі Ўмераў.

1 сакавіка Феадасійскі гарадзкі суд вынесе прысуд у яшчэ адной справе аб сэпаратызьме: актывіста Сулеймана Кадырава судзілі за камэнтар у «Фэйсбуку» аб украінскай прыналежнасьці Крыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG