Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі крымскататарскага Мэджлісу вызваленыя і перададзеныя Турэччыне


Акцыя ў падтрымку Чыйгоза, Умерава і іншых крымскіх палітзьняволеных
Акцыя ў падтрымку Чыйгоза, Умерава і іншых крымскіх палітзьняволеных

Намесьнікі старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ільмі Ўмераў і Ахтэм Чыйгоз памілаваныя.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Антон Наўмлюк са спасылкай на адваката Нікалая Полазава.

Указы Пуціна аб памілаваньні засакрэчаныя і не апублікаваныя. Раніцай Умерава і Чыйгоза вывезьлі з тэрыторыі Крыму ў Турэччыну. Цяпер яны знаходзяцца ў Анкары. Паводле ўдзельнікаў перамоўнага працэсу аб вызваленьні крымскіх татараў, памілаваньне ёсьць «палітычным рашэньнем і вынікам перамоваў з удзелам Турэччыны і Ўкраіны».

Ільмі Ўмераў быў асуджаны на два гады калёніі-пасяленьня паводле абвінавачаньня ў публічных закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі. Ахтэм Чыйгоз быў засуджаны расейскім судом на восем гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 26 лютага 2014 года падчас мітынгу каля будынка Вярхоўнай Рады Крыму.

Пасьля анэксіі Крыму расейскія ўлады прызналі Мэджліс крымскататарскага народу экстрэмісцкай арганізацыяй і забаранілі яго дзейнасьць.

Усераў і Чыйгоз не пісалі прашэньняў аб памілаваньні. Вызваліць іх ды іншых крымскататарскіх палітыкаў і грамадзянскіх актывістаў неаднаразова патрабавалі міжнародныя, украінскія і расейскія праваабарончыя арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG