Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея засудзіла крымскага журналіста за «заклікі да сэпаратызму»

абноўлена

Мікалай Сэмэна
Мікалай Сэмэна

Падкантрольны расейскім уладам суд у Сімферопалі ў пятніцу вынес прысуд крымскаму журналісту Мікалаю Сэмэну, якога абвінавачвалі ў закліках да парушэння тэрытарыяльнай цэласьці Расеі.

Судзьдзя Чыгуначнага раённага суду Сімферопалю Натальля Школьная прызнала Сэмэну вінаватым і пакарала яго двума з паловай гадамі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам і забаронай займацца любой публічнай дзейнасьцю. Раней бок абвінавачаньня патрабаваў засудзіць яго на тры гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам і забаронай на прафэсію на тры гады.

Крымінальную справу супраць Сэмэны распачалі ў красавіку 2016 году. Падставай стаў артыкул «Блякада — неабходны першы крок да вызваленьня Крыму», апублікаваны на сайце «Крым.Рэаліі» увосень 2015 году. Тады ў Хэрсонскай вобласьці былі разбураныя лініі электраперадач, якія вядуць на паўвыспу, а ўкраінскія актывісты арганізавалі таварную блякаду.

Сярод іншага, Сэмэна напісаў у артыкуле, што «Кіеў не павінен дапусьціць, каб Крым пад расейскай акупацыяй заставаўся даўжэй, чым пад нямецкай. Засталося менш за год! Інакш ганьба ўсім!»

На думку сьледзтва, аўтар заклікаў да сэпаратызму.

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Том Кент асудзіў прысуд і назваў яго «спробай прымусіць замаўчаць незалежныя галасы ў Крыме».

Прэзыдэнт Радыё Свабода асудзіў прысуд крымскаму журналісту Мікалаю Сэмэну
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:49 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG