Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскі журналіст у судзе: я не заклікаў развальваць Расею


Мікола Сямена
Мікола Сямена

Крымскі журналіст Мікола Сэмэна ў панядзелак выступіў з апошнім словам у судзе. Ён у чарговы раз адхіліў абвінавачваньні ў закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі, паведамляе партал «Крым.Реалии» (праект Радыё Свабода).

Журналіст падкрэсьліў, што напісаў артыкул, які стаў падставай крымінальнай справы, не з «пачуцьця палітычнай нянавісьці да Расеі», як сьцьвярджае бок абвінавачваньня, а «зь імкненьня ўдзельнічаць у дыскусіі і ўсталяваць ісьціну».

Сэмэна адхіліў заяву пракурора аб тым, што падсудны нібыта «ўсьведамляў злачыннасьць сваіх дзеяньняў». Ён таксама нагадаў пра артыкул Канстытуцыі РФ, якая забараняе «перасьледаваць чалавека за меркаваньне».

Абвяшчэньне прысуду Міколу Сэмэну прызначанае на 22 верасьня. Абвінавачваньне патрабуе прысудзіць журналіста да 3 гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на тры гады і забаронай на прафэсію на той жа тэрмін.

Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Міколу Сэмэну палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG