Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пройдуць перамовы аб расейскіх прэтэнзіях да беларускага малака


Ілюстрацыйнае фота. Беларускае малако
Ілюстрацыйнае фота. Беларускае малако

Дасягнута дамоўленасьць аб сустрэчы і правядзеньні 26 лютага ў Маскве кансультацый у пытаньнях паставак у Расею беларускай малочнай прадукцыі. Пра гэта заявіў першы намесьнік кіраўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Марыніч.

«Спэцыялісты Мінсельгасхарчу плянуюць разабрацца з новымі прэтэнзіямі „Рассельгаснагляду“, а таксама намерамі ўвесьці часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею малака і некаторых іншых відаў малочнай прадукцыі беларускай вытворчасьці. Прычым гэта будзе зроблена па кожным канкрэтным выпадку. Мы маем намер неўзабаве правесьці перамовы з расейскімі калегамі», — цытуе чыноўніка агенцтва БелТА.

Як паведамляла Свабода, «Рассельгаснагляд» выказаў заклапочанасьць сытуацыяй, якая склалася зь бясьпекай малочнай прадукцыі, што паступае зь Беларусі.

Ведамства канстатавала, што часовыя абмежаваньні з прычыны выяўленьня забароненых і шкодных рэчываў дзейнічаюць супраць 9 малочных заводаў, рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю — супраць 9, прыпыненьне сэртыфікацыі — супраць 6; частковыя абмежаваньні на асобныя віды прадукцыі — супраць 18 прадпрыемстваў. Усяго 42 прадпрыемствы беларускай малочнай галіны «знаходзяцца ў зоне павышанай увагі».

Акрамя таго, прыпынена дзеяньне 67 дэклярацый аб адпаведнасьці на малочную прадукцыю беларускай вытворчасьці, паведамляе «Рассельгаснагляд».

Ведамства прыгразіла зрабіць «больш эфэктыўныя захады», у тым ліку ўвесьці абмежаваньні на асобныя віды малочнай прадукцыі з тэрыторый, адкуль найчасьцей паступае «небясьпечная прадукцыя».

Рассельгаснагляд зноў увёў абмежаваньні на прадукцыю шэрагу беларускіх харчовых прадпрыемстваў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG