Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абмяжуе пастаўкі беларускага малака, бо ў ім зноў знайшлі антыбіётыкі


Рассельгаснагляд ад 31 студзеня 2018 году ўводзіць часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі беларускай кампаніі «Бабушкина Крынка» на тэрыторыю Расеі.

Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, прычынай абмежавальных мер стала выяўленьне ў сухім малацэ, якое пастаўляецца названай кампаніяй на тэрыторыю Расеі, антыбактэрыйнага прэпарату норфлаксацыну.

Аб першых выпадках выяўленьня небясьпечных для здароўя рэчываў у малочнай прадукцыі гэтай кампаніі Рассельгаснагляд інфармаваў кампэтэнтныя органы Беларусі раней, гаворыцца ў заяве. Папярэдняя заява была на сайце Рассельгаснагляду 27 студзеня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG