Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі затрымаў 1,5 тоны кантрафактнай ялавічыны зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота

Рассельгаснагляд паведаміў аб спыненьні спробы ўвозу зь Беларусі паўтары тоны мяса невядомага паходжаньня.

30 сьнежня пры правядзеньні апэратыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі памежнай управы ФСБ па Смаленскай вобласьці спынілі аўтамабіль, які рухаўся з боку Беларусі. У ім знаходзілася больш за паўтары тон астуджанай ялавічыны, піша БелаПАН.

«Пры даглядзе прадукцыі было ўстаноўлена, што вэтэрынарны сертыфікат на мяса быў падроблены, а на самім мясе адсутнічалі адбіткі вэтэрынарных клеймаў і прыкметы правядзеньня вэтэрынарна-санітарнай экспэртызы, а перавозка ажыцьцяўлялася з парушэньнем тэмпэратурнага рэжыму ў грузавым адсеку разам з староннімі прадметамі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Груз затрыманы. Пасьля правядзеньня неабходных адміністрацыйных працэдур і высьвятленьня ўсіх абставінаў мяса невядомага паходжаньня будзе накіравана на ўтылізацыю.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG