Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей ў Расеі выйшлі на вуліцы, каб адзначыць трэцюю гадавіну забойства Барыса Нямцова. ВІДЭА


Фота з дэманстрацыі ў Новасыбірску

Мітынгі напярэдадні гадавіны забойства Барыса Нямцова заплянаваныя ў больш як двух дзясятках гарадоў Расейскай Фэдэрацыі.

Як зазначаюць міжнародныя агенцтвы, забойства выклікала міжнароднае асуджэньне і нагадала пра небясьпекі, зь якімі сутыкаюцца расейцы, якія выступаюць супраць Крамля.

Барыс Нямцоў, бескампрамісны крытык прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, быў застрэлены на мосьце каля маскоўскага Крамля 27 лютага 2015 году.

Расейская служба Радыё Свабода вяла жывы блог з акцый памяці

XS
SM
MD
LG