Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартовы суд ануляваў вынікі бабсьлеісткі з Расеі за ўжываньне допінгу


Надзежда Сяргеева (справа) на Алімпіядзе ў Пхёнчхане, 17 лютага 2018 году.

Спартовы арбітражны суд дыскваліфікаваў расейскую бабсьлеістку Надзежду Сяргееву. Рашэньне апублікавана на сайце суду.

Напярэдадні ў допінг-спробе «А» спартоўкі выявілі забароненае рэчыва. Спартоўка адмовілася ад ускрыцьця кантрольнай пробы «Б». Яна пагадзілася з рашэньнем суду аб часовай дыскваліфікацыі, здала акрэдытацыю і пакінула Алімпійскую вёску.

Пра тое, што ў пробах бабсьлеісткі выявілі допінг, стала вядома ўчора. Тэст выявіў трыметазідзін, які ўжываюць пры лячэньні сардэчных захворваньняў. Гэты прэпарат знаходзіцца ў сьпісе забароненых Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва. Рэчыва было знойдзена праз пяць дзён пасьля таго, як спартоўка здала «чыстую пробу».

На Алімпіядзе ў Пхёнчхане Сяргеева заняла 12-е месца ў спаборніцтвах двоек. Яе вынікі на Гульнях ануляваныя.

22 лютага спартовы арбітражны суд пазбавіў расейскага керлінгіста Аляксандра Крушальніцкага бронзавага мэдаля на Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі. У яго допінг-пробе раней быў знойдзены мэльдоній.

XS
SM
MD
LG