Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біятляністы з ЗША і Чэхіі абвясьцілі пра байкот Кубку сьвету ў Расеі


Асацыяцыі біятлёну ЗША і Чэхіі абвясьцілі пра байкот Кубка сьвету сэзона 2017-2018 гадоў, які пройдзе ў расейскай Цюмені ў сакавіку.

У заяве амэрыканскай асацыяцыі, у прыватнасьці, адзначаецца, што Расея па-ранейшаму не адпавядае кодэксу Сусьветнай антыдопінгавай агенцыі, а спартоўцам, якія прыяжджаюць у краіну, пагражае небясьпека. Фэдэрацыя біятлёну ЗША таксама назвала непрымальным рашэньне Міжнароднага саюзу біятляністаў праводзіць Кубак сьвету ў Цюмені.

«Мы лічым, што Расея не павінна прымаць міжнародныя падзеі, улічваючы бягучую сытуацыю», — цытуюць чэскія СМІ кіраўніка мясцовай фэдэрацыі біятлёну Іржы Гамзу.

У канцы мінулага года пра байкот спаборніцтваў у Цюмені паведаміла Асацыяцыя біятлёну Канады. Сваё рашэньне біятляністы патлумачылі недаверам да расейскай антыдопінгавай сыстэмы.

На зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі расейскія атлеты былі пазбаўленыя права спаборнічаць пад сьцягам сваёй краіны. Міжнародны алімпійскі камітэт 5 сьнежня 2017 адхіліў зборную Расіі ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе 2018 года ў Паўднёвай Карэі пасьля таго, як два расьсьледаваньні пацьвердзілі, што Крэмль арганізаваў сыстэму прымяненьня допінгу ў спорце. Расейскім спартоўцам, якія даказалі, што не ўжывалі допінг, дазволілі спаборнічаць пад нэўтральным сьцягам. У выніку было зарэгістравана 169 расейскіх атлетаў для ўдзелу ў Алімпіядзе 2018.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG