Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Расеі расказалі, чые 389 кг какаіну знайшлі ў амбасадзе


Здымак праваахоўных ворганаў Аргентыны падчас затрыманьня партыі наркотыкаў. 22 лютага 2017
Здымак праваахоўных ворганаў Аргентыны падчас затрыманьня партыі наркотыкаў. 22 лютага 2017

У расейскім МЗС паведамілі, што знойдзеныя на тэрыторыі амбасады Расеі ў Аргентыне 389 кіляграмаў какаіну належалі супрацоўніку тэхнічнага аддзелу, які на той час ужо скончыў працу ў пасольстве.

«Груз, пра які ідзе гаворка, быў знойдзены гатовым да адпраўкі паўтара
года таму ў адным з дадатковых будынкаў пасольства Расеі ў Буэнас-Айрэсе — школьна-жылым комплексе, — распавяла прадстаўнік расейскага МЗС Марыя Захарава. — Як было ўстаноўлена, ён належыў супрацоўніку тэхнічнай службы ўстановы, які да таго часу скончыў камандзіроўку па тэрміновым працоўным дагаворы».

Як выглядаюць 389 кг какаіну. Іх знайшлі ў расейскай амбасадзе ў Аргентыне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:46 0:00

Па словах Захаравай, канал пастаўкі наркотыкаў ліквідавалі ў ходзе сумеснай апэрацыі Расеі і Аргентыны. Яна сказала што падазраваныя, у тым ліку грамадзяне Расеі, затрыманыя, а справа рыхтуецца да перадачы ў суд.

Трое падазраваных — расейцы, яшчэ двое — грамадзяне Аргентыны. Як мінімум адзін з іх быў супрацоўнікам амбасады РФ, сказала міністар бясьпекі краіны Патрысія Бульрыч.

Паводле вэрсіі аргентынскага боку, для перавозкі какаіну з Аргентыны ў Расею і краіны Эўропы наркагандляры плянавалі выкарыстаць дыпляматычную пошту.

Захарава лічыць, што дыпляматычную пошту затрыманыя выкарыстаць не маглі: «Што тычыцца спэкуляцый, якія зьявіліся ў СМІ пра тое, што дадзены груз мог быць накіраваны з задзейнічаньнем дыпляматычных каналаў, то хацелі б адзначыць, што такая пастаноўка пытаньня паказвае няведаньне мэханізму і парадку накіраваньня дыпляматычнай пошты, зьмест якой вызначаецца, вядома, не тэхнічным пэрсаналам прадстаўніцтва».

Прадстаўніца МЗС Расеі падкрэсьліла, што ведамства працавала сумесна з уладамі Аргентыны, а посьпех апэрацыі забясьпечылі расейскія дыпляматы. Аб падазронай знаходцы на тэрыторыі амбасады паведаміў аргентынскім праваахоўным органам пасол Расіі ў Аргентыне Віктар Каранэлі, распавяла Захарава.

«Зьдзіўленыя, як гэтая тэма асьвятляецца „экспэртамі“, некаторыя з іх дайшлі ў гаворках да таго, што дадзены выпадак „кідае цень“ на наша дып. прадстаўніцтва. Усё з дакладнасьцю да наадварот: посьпех дадзенай апэрацыі быў забясьпечаны менавіта эфэктыўнымі дзеяньнямі расейскага пасла і дыпляматычнага пэрсаналу», — сказала Захарава.

Выяўлены на тэрыторыі расейскай амбасады какаін быў спакаваны ў пакеты, якія ляжалі ў валізках. Кошт партыі ўлады Аргентыны ацанілі ў 50 млн эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG