У Аргентыне арыштавалі паліцыянта і расейскага дыплямата пасьля таго, як у дыпляматычным багажы, які накіроўваўся ў амбасаду Расеі, знайшлі 860 фунтаў (389 кіляграмаў) какаіну
Агенцтва Associated Press са спасылкай на міністра бясьпекі Аргентыны Патрысію Бульрыч паведамляе, што груз быў знойдзены яшчэ ў 2016 годзе і пра яго паведаміў расейскі амбасадар. Арышты падазраваных адбыліся ў сераду, 21 лютага, пасьля супольнага аргентынска-расейскага расьсьледаваньня, якой цягнулася больш за год.