Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі тэлеканал выдаў фрагмэнт кампутарнай гульні за кадры з Сырыі


Расейскі Першы канал у нядзельным выпуску навінаў выдаў фрагмэнт кампутарнай гульні за архіўныя кадры з Сырыі. У прэс-службе тэлеканалу спаслаліся на памылку падчас мантажу сюжэту, паведамляе РБК.

Кадр з кампутарнай гульні ArmA 3 зьявіўся ў праграме «Воскресное время» з подпісам «Досье. Сирия». На ім відаць, як гарыць бронетэхніка. У кампаніі Bohemia Interactive, якая стварыла гульню, распавялі, што не дазвалялі выкарыстоўваць іх матэрыял у падобных мэтах.

У лістападзе 2017 году Міністэрства абароны Расіі выкарыстала кадры з відэагульні ў якасьці «доказу» таго, што ЗША нібыта падтрымліваюць тэрарыстычную групоўку «Ісламская дзяржава». Пасьля выкрыцьця ведамства выдаліла фатаграфіі з сваіх запісаў, пакінуўшы толькі тэкст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG