Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы вывезьлі з Расеі больш за сто геяў з Чачні


Акцыя супраць перасьледу геяў у Чачні (архіўнае фота).
Акцыя супраць перасьледу геяў у Чачні (архіўнае фота).

Больш ста прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці, пра перасьлед якіх у Чачні раней пісала расейская «Новая газета», атрымалася вывезьці з Расеі за апошні год.

Пра гэта паведаміла спэцыяльны карэспандэнт выданьня Алена Мілашына на прэзэнтацыі ў Маскве штогадовага дакладу Amnesty International пра сытуацыю з правамі чалавека ў сьвеце.

Большасьць зь іх, па словах Мілашынай, непасрэдныя ахвяры антыгейскай кампаніі ў Чачні. Усе, хто выехалі з Расеі, былі апытаныя праваабаронцамі «Расейскай ЛГБТ-сеткі». Некаторыя зь іх гатовыя даць паказаньні, калі справа дойдзе да Эўрапейскага суду па правах чалавека, распавяла Мілашына. З расейскім правасудзьдзем яны мець справу не гатовыя, дадала яна.

У красавіку «Новая газета» пачала сэрыю публікацый пра масавыя затрыманьні, катаваньні і забойствы геяў у Чачні. Улады рэспублікі адпрэчваюць абвінавачваньні. Яны заяўляюць, што гомасэксуалаў у Чачні няма. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і краіны Захаду патрабуюць расьсьледаваць зьвесткі аб катаваньнях і забойствах прадстаўнікоў ЛГБТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG