Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абяцаў падтрымаць расьсьледаваньне ганеньняў на геяў у Чачні


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паабяцаў упаўнаважанай у правах чалавека Тацяне Маскальковай падтрымаць расьсьледаваньне дадзеных пра перасьлед гомасэксуалаў у Чачні і прыцягнуць да яго генэральнага пракурора і міністра ўнутраных справаў, паведамляе прэс-служба Крамля.

Маскалькова папрасіла Пуціна стварыць міжведамасную працоўную групу для зваротаў грамадзянаў пра перасьлед і парушэньні іх правоў у цэнтральнай частцы Расеі, а не на тэрыторыі Чачні. Паводле яе, праверка дадзеных ускладняецца тым, што людзі баяцца назваць свае імёны.

У красавіку расейская «Новая газета» апублікавала расьсьледаваньне пра перасьлед гомасэксуалаў у Чачні. Выданьне сьцьвярджала, што ў рэспубліцы без суду і сьледзтва забіваюць прадстаўнікоў гей-супольнасьці, незаконна пазбаўляюць іх свабоды і катуюць. Улады Чачні абвінавацілі газэту ў паклёпе, у рэдакцыю паступілі пагрозы.

У канцы красавіка «Новая газета» паскардзілася ў суд на тое, што кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандр Бастрыкін не правёў праверку інфармацыі аб забойствах геяў на Паўночным Каўказе.

На сустрэчы з Пуціным кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвяргаў інфармацыю выданьня. Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамля няма падстаў падазраваць Кадырава ў хлусьні.

2 траўня канцлерка Нямечычыны Ангела Мэркель выказала заклапочанасьць у сувязі з становішчам сэксуальных меншасьцяў у Чачні і папрасіла Пуціна ўмяшацца ў сытуацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG