Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: зьвесткі пра перасьлед геяў у Чачні не пацьвярджаюцца


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

У Крамлі назвалі інфармацыю пра перасьлед гомасэксуалістаў у Чачні такой, якая «не пацьвердзілася».

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што кіраўніцтва рэспублікі ў асобе Рамзана Кадырава лічыць адпаведныя паведамленні СМІ «скажэньнем рэальнасьці і паклёпам», перадае «Інтэрфакс».

Раней 20 красавіка ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расеі Тацьцяна Маскалькова заявіла, што сумняваецца ў дакладнасьці звестак пра перасьлед геяў у Чачні. Паводле яе словаў, гаворка можа ісьці аб правакацыі або ілжывым даносе.

Выступаючы на сустрэчы ў Дзяржаўнай думе, Маскалькова заявіла, што для праверкі інфармацыі пра перасьлед гомасэксуалістаў ёй не хапае імёнаў пацярпелых. Амбудсмэн накіравала некалькі запытаў у праваахоўныя органы Чачні, але не атрымала інфармацыі пра ўціск сэксуальных меншасьцяў.

У пачатку красавіка «Новая газета» апублікавала расьсьледаваньне пра перасьлед гомасэксуалістаў у Чачні. Выданьне сьцьвярджала, што ў рэспубліцы без суду і сьледзтва забіваюць прадстаўнікоў гей-супольнасьці, незаконна пазбаўляюць іх свабоды і катуюць.

Улады Чачні абвінавацілі газэту ў паклёпе, у рэдакцыю паступілі пагрозы. На сходзе ў галоўным мячэце Грознага была прынятая рэзалюцыя з абяцаньнем «адплаты для падбухторшчыкаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG