Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд: Рыбку і Лесьлі абвінавацілі ў шкодзе рэпутацыі каралеўства


Насьця Рыбка

Улады Тайлянду заявілі, што Аляксандр Кірылаў і Анастасія Вашукевіч, больш вядомыя пад псэўданімамі Алекс Лесьлі і Насьця Рыбка, арыштаваныя за незаконнае правядзеньне «сэкс-трэнінгу», ня толькі парушылі закон, але і нанесьлі шкоду рэпутацыі каралеўства і павінны панесьці адказнасьць за ўчыненыя імі правапарушэньні.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня нацыянальнай паліцыі Тайлянда на брыфінгу ў Бангкоку.

Нелегальная праца на тэрыторыі Тайлянду прадугледжвае да двух гадоў турмы або штраф да трох тысяч даляраў і дэпартацыю.

26 лютага стала вядома, што Вашукевіч і Кірылаў затрыманыя ў Тайляндзе. Пазьней іх адпусьцілі пад заклад, але тут жа арыштавалі супрацоўнікі тайляндзкай міграцыйнай службы.

Як распавёў Радыё Свабода Павал Юнко, давераная асоба затрыманых, у размове зь ім Алекс Лесьлі сказаў, што расейскія ўлады робяць усё, каб як мага даўжэй трымаць іх у іміграцыйнай турме Бангкока або дэпартаваць іх як мага хутчэй у Расею. Лесьлі сьцьвярджае, што гэта зьвязана з важнай інфармацыяй аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары. Насьця Рыбка таксама заяўляла, што раней да яе ў паліцыю прыходзілі супрацоўнікі Інтэрполу і заявілі, што яе «вельмі хочуць бачыць у Маскве».

Напярэдадні стала вядома, што Вашукевіч і Кірылаў папрасілі палітычны прытулак у ЗША. Пра гэта гаворыцца ў тэксьце ліста, які Юнко перадаў у амбасаду ЗША ў Бангкоку. Прадстаўнік амбасады адмовіўся камэнтаваць сытуацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG