Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РБК: Самалёт з «какаінавай справы» возіць кіраўніцтва Расеі 


Бартавы нумар самалёта, які фігураваў ў справе аб спыненьні паставак наркотыкаў з Аргентыны ў Расею, супадае з нумарам Іл-96 лётнага атраду «Россия», які абслуговае першых асоб РФ, высьветліла агенцтва РБК.

На фотаздымках з крымінальнай справы аб раскрыцьці каналу паставак наркотыкаў з Аргентыны ў Расію, якія апублікавала аргентынская жандармэрыя, ёсьць здымак з самалётам, у які грузілі валізкі. У іх, як меркавалі арганізатары каналу, павінны былі знаходзіцца 400 кг какаіну. Бартавы нумар самалёта — 96023.

На здымку дрэнна чытаецца апошняя лічба бартавога нумару. Аднак на відэазапісу, які таксама была апублікаваны аргентынскай жандармэрыяй, ёсьць кадр, дзе нумар відаць выразна.

Самалёт з такім жа бартавым нумарам у жніўні 2016 году зьдзейсніў першы палёт, паказвае рэсурс russianplanes.net, які спэцыялізуецца на зборы інфармацыі аб расейскіх самалётах і вывучае карту іх палётаў. 30 сьнежня 2016 году кіраўнік справамі прэзыдэнта РФ Аляксандр Калпакоў у інтэрвію ТАСС распавёў, што лётны спэцатрад атрымаў за год некалькі самалётаў: адзін Ту-214СР, два Іл-96-300, два Superjet 100.

«Сёньня атрыманы другі самалёт Іл-96-300», — адзначыў Калпакоў. Першы самалёт гэтай мадэлі быў перададзены лётнаму атраду 22 ліпеня 2016 году (бартавы нумар 96022), а 30 сьнежня 2016 году спэцыяльны лётны атрад «Россия» кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Расеі, які спэцыялізуецца на перавозцы першых асоб дзяржавы, атрымаў борт 96023.

Рэсурс russianplanes.net таксама паказвае, што 6 сьнежня 2017 гады самалёт Іл-96 з бартавым нумарам 96023 сапраўды быў у аэрапорце Буэнас-Айрэсу. 7 сьнежня ён быў у Каба-Вэрдэ, адкуль паляцеў у Маскву.

Як распавядала на прэс-канфэрэнцыі ў Буэнас-Айрэсе міністарка нацыянальнай бясьпекі Аргенты Патрысія Бульрыч, менавіта ў сьнежні 2017 году груз какаіну быў накіраваны «як дыпляматычны багаж на расейскім ўрадавым самалёце».

Як выглядаюць 389 кг какаіну. Іх знайшлі ў расейскай амбасадзе ў Аргентыне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:46 0:00

«Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці», — пракамэнтавала РБК інфармацыю аб бартавым нумары самалёта і яго маршрутах прадстаўніца атраду «Расія», дарадца кіраўніцтва справамі прэзыдэнта РФ Алена Крылова.

Маршруты самалёта супадаюць у тым ліку з замежнымі візытамі першых асоб дзяржавы. Самалёт з нумарам 96023, напрыклад, быў у Мюнхэне ў той дзень, калі міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў наведваў у гэтым горадзе канфэрэнцыю па бясьпецы. Самалёт таксама быў ў гарадах, якія ў рамках свайго азіяцкага турнэ наведаў кіраўнік ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Брытанская The Daily Telegraph раней сьцьвярджала, што груз быў накіраваны ў Расею самалётам сакратара Савета бясьпекі Расеі Мікалая Патрушава, які вёў у Буэнас-Айрэсе перамовы з прэзыдэнтам Аргентыны Маурысіё Макра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG