Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграма новага тэрміну. Пуцін заявіў, што Расея валодае нечуванай зброяй


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў перад Фэдэральным сходам. Гэты штогадовы зварот, згодна з Канстытуцыяй, абавязковы для кіраўніка дзяржавы. Выступ цягнуўся 1 гадзіну 55 хвілін.

Пуцін: Пасланьне вайны​

Адставаньне — вось наш вораг

Пуцін пачаў зь лёзунгу «Расея, накіраваная ў будучыню». «Хто б ні быў абраны прэзыдэнтам, кожны грамадзянін Расеі павінен адчуць і зразумець».

«Мы павінны сабраць усе сілы ў кулак. Ня зробiм гэтага — ... ня будзе будучыні ні ў нас, ні ў нашых дзяцей, ні ў нашай краіны. Адставаньне — вось наш вораг. Гэта як цяжкая хранічная хвароба», — заявіў Пуцін.

Беднасьць

«Мы павінны вырашыць адну з ключавых задач на наступнае дзесяцігодзьдзе — забясьпечыць упэўнены доўгатэрміновы рост рэальных даходаў грамадзян, а за шэсьць гадоў — як мінімум удвая зьнізіць узровень беднасьці».

«Будзем імкнуцца і да таго, каб скарачаўся разрыў паміж памерам пэнсіі і заработнай платай, якая была ў чалавека перад выхадам на пэнсію».

Пэнсіянэры

Новы ўрад «павінен падрыхтаваць спэцыяльную праграму забесьпячэньня якаснага жыцьця старэйшага пакаленьня».

«Мэта прынцыпова новага ўзроўню — увайсьці ў „клюб 80+“, дзе працягласьць жыцьця перавышае 80 гадоў, гэта такія краіны як Францыя, Японія».

Дэмаграфія

«За наступныя шэсьць гадоў на меры дэмаграфічнага разьвіцьця, на ахову мацярынства і дзяцінства нам трэба будзе накіраваць ня менш за 3,4 трыльёна рублёў».

Пераўтварэньне гарадоў і вёсак

Стварыць «маштабную праграму прасторавага разьвіцьця Расеі і падвоіць выдаткі на гэтыя мэты на наступныя шэсьць гадоў».

Гіпатэка

«У 2001 было выдадзена 4 тысячы крэдытаў, стаўкі даходзілі да 30%. Летась выдадзена каля мільёна гіпатэчных крэдытаў. У сьнежні сярэдняя стаўка ў рублях ўпершыню апусьцілася ніжэй за 10%. Мы доўга спрачаліся, якую лічбу назваць з гэтай трыбуны, але імкнуцца трэба, безумоўна, да 7%».

Дарогі

«Падвоіць выдаткі на будаўніцтва і добраўпарадкаваньне дарог у Расеі, накіраваць на гэтыя мэты больш за 11 трлн рублёў, гэта шмат».

Мадэрнізацыя інфраструктуры

«Расея павінна стаць сусьветным цэнтрам захоўваньня і апрацоўкі вялікіх дадзеных».

«З дапамогай штучнага інтэлекту арганізаваць лягістыку».

«Да 2024-га мы забясьпечым практычна паўсюдны хуткі доступ у інтэрнэт».

«Трэба стварыць перадавую заканадаўчую базу, зьняць усе бар’еры з распрацоўкі і шырокага прымяненьня робататэхнікі, штучнага інтэлекту, бесьпілётнага транспарту, электроннага гандлю».

Ахова здароўя

«У 2019-2024 гадах на ахову здароўя будзе вылучацца больш за 4% ВУП, але імкнуцца трэба да 5%. Агульныя аб’ёмы выдаткаў на ахову здароўя павінны павялічыцца ўдвая».

«Прапаную рэалізаваць спэцыяльную агульнанацыянальную праграму па барацьбе з анкалягічнымі захворваньнямі».

Атрыманьне грамадзянства РФ

Неабходна ўдасканаліць сыстэму спрошчанага атрыманьня расейскага грамадзянства «для маладых, здаровых, адукаваных».

Падаткі

«Падвысіць эфэктыўнасьць дзяржаўных расходаў, урад павінен распрацаваць новыя падатковыя ўмовы, зафіксаваць іх на бліжэйшыя гады».

Інфляцыя

«Зараз у нас ёсьць магчымасьць, не разганяючы інфляцыю, павышаць даступнасьць крэдытаў».

Эканоміка

«Нам патрэбна эканоміка з тэмпамі росту вышэй сусьветных. Гэта ня добры намер, а базавая ўмова. Дасягнен. не такіх тэмпаў — арыенцір для будучага ўраду».

«Крыніцы росту, дзе яны?... Павялічыць прадукцыйнасьць працы, па гэтым паказчыку мы ўсё яшчэ адстаём. Тэмпы росту — не ніжэй за 5% у год. Павышэньне прадукцыйнасьці працы — гэта рост заробкаў, павышэньне спажывецкага попыту, рост эканомікі — гэта важна».

«Другая крыніца росту — павелічэньне інвэстыцый. Гэтая задача ня вырашана».

«Яшчэ адна крыніца росту — разьвіцьцё несыравіннага экспарту, зьняць усе адміністрацыйнага бар’еры. На працягу шасьці гадоў падвоіць экспарт да $250 млрд». Для ўстойлівага росту эканомікі трэба забясьпечыць рост інвэстыцый да 25-27% ВУП «.

Сельская гаспадарка

«Неабходна павысіць самазабесьпячэньне дзяржавы малаком, ялавічынай, гароднінай».

Малы бізнэс

Доля малога бізнэсу ў эканоміцы Расеі да 2025 году павінна скласьці 40%. «Я хачу падкрэсьліць, для тых, хто гатовы сумленна працаваць, праявіць сябе і дасягнуць посьпехаў. Расея заўсёды будзе краінай магчымасьцяў».

Зброя

«Усе гэтыя гады мы напружана працавалі над пэрспэктыўнай тэхнікай і ўзбраеньнем. Мы прыступілі да распрацоўкі новага пакаленьня ракет. Цяпер Мінабароны перайшло да выпрабаваньняў новага ракетнага комплексу «Сармат», ён прыйдзе на замену савецкаму комплексу «Ваявода».

«Магчымасьці „Сармата“ значна вышэйшыя. Як відаць з відэаматэрыялаў, ён можа атакаваць цэлі як праз Паўночны, так і праз Паўднёвы полюс».

Моц, магутнасьць гіпэргукавой зброі могуць быць велізарнымі, а хутка зробяцца непаражальнымі для сёньняшніх сыстэм ПРА і СПА

«Мы пачалі распрацоўку ракет, якія не выкарыстоўваюць балістычную траекторыю. Нічога падобнага ў сьвеце пакуль няма».

«Моц, магутнасьць гіпэргукавой зброі могуць быць велізарнымі, а хутка зробяцца непаражальнымі для сёньняшніх сыстэм ПРА і СПА, паколькі супрацьракеты іх проста не даганяюць».

«У канцы 2017 году на цэнтральным палігоне Расейскай Фэдэрацыі адбыўся пасьпяховы пуск найноўшай расейскай крылатай ракеты зь ядзернай энэргаўстаноўкай» (назва новай ракеце пакуль ня дадзена. Пуцін прапанаваў зьвяртацца з прапановамі на гэты конт у Мінабароны).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG