Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Масквы пагадзіўся на памятную дошку Барысу Нямцову «пры ўмове згоды жыхароў дому»


Ранейшая «несанкцыянаваная» мэмарыяльная дошка

Кандыдатка ў прэзыдэнты Расеі Ксенія Сабчак зьвярнулася ў маскоўскую мэрыю з прапановай усталяваць мэмарыяльную дошку забітаму палітыку Барысу Нямцову на доме, дзе ён жыў. Мэр Масквы Сяргей Сабянін пагадзіўся ў Twitter, але з агаворкай: пры ўмове згоды жыхароў дому.

Раней актывісты ўсталёўвалі са згоды жыхароў мэмарыяльную дошку на тым самым доме, але гарадзкія ўлады палічылі яе незаконнай, а чальцы пракрамлёўскага радыкальнага руху SERB неўзабаве сарвалі дошку.

Барыс Нямцоў быў застрэлены на Вялікім Маскварэцкім мосьце 27 лютага 2015 году. Абвінавачанаму ў забойстве Нямцова Зауру Дадаеву далі 20 гадоў калёніі. Расейскія СМІ сьцьвярджалі, што паказаньні Дадаеву дыктаваў сьледчы. Родныя і паплечнікі Нямцова настойвалі на датычнасьці да забойства кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, а арганізатарам злачынства неаднаразова называлі былога намесьніка камандзіра батальёну «Поўнач» Руслана Герэмеева, у час сьледзтва ні разу не дапытанага.

Народны мэмарыял на месцы забойства Барыса Нямцова ў Маскве
Народны мэмарыял на месцы забойства Барыса Нямцова ў Маскве

Маскоўскія ўлады перашкаджаюць устаноўцы памятнай шыльды ў гонар апазыцыянера, а камунальныя службы пастаянна руйнуюць народны мэмарыял на месцы забойства палітыка. У жніўні мінулага году ў Маскве памёр актывіст Іван Скрыпнічэнка, на якога на месцы забойства Нямцова напаў невядомы.

XS
SM
MD
LG