Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ў шпіталі памёр актывіст пасьля нападу ля мэмарыялу Нямцову


Ілюстрацыйнае фота. Народны мэмарыял на месцы забойства Барыса Нямцова
Ілюстрацыйнае фота. Народны мэмарыял на месцы забойства Барыса Нямцова

У Маскве ў шпіталі памёр актывіст Іван Скрыпнічэнка, якому невядомы зламаў нос на месцы забойства Барыса Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосьце. Пра гэта паведамляе «Медиазона» са спасылкай на актывіста Андрэя Маргулёва, які браў удзел у дзяжурствах каля народнага мэмарыялу палітыка.

Напад адбыўся ўвечары 15 жніўня, калі Скрыпнічэнка дзяжурыў на мосьце. Да яго падышоў мужчына і паспрабаваў зь ім загаварыць. Актывіст адвярнуўся, і мужчына ўдарыў яго кулаком у нос. Паводле сьведчаньняў відавочцаў, нападнік крыкнуў Скрыпнічэнку: «Ты што, Пуціна ня любіш?» Пацярпелага павезьлі ў НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага, дзе яму дыягнаставалі пералом носа. Пасьля агляду Скрыпнічэнка паехаў дадому і зьбіраўся напісаць заяву ў паліцыю. Нападніка паліцыя не знайшла.

Паводле Маргулёва, празь некалькі дзён Скрыпнічэнка лёг у бальніцу для выпраўленьня наступстваў пералому. 23 жніўня ён памёр. «Вынікаў судмэдэкспэртызы пакуль няма, але, верагодна, ён памёр праз тромб, які адарваўся», — паведаміў актывіст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG