Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Сімфэропалі затрымалі ўдзельнікаў Pussy Riot


Актывісткі Pussy Riot на акцыі ў расейскім Якуцку ў падтрымку ўкраінскага вязьня Крамля, крымчаніна Алега Сянцова

Расейская паліцыя ў анэксаваным Сімфэропалі другі раз за суткі затрымала ўдзельнікаў расейскага гурта Pussy Riot.

Як паведаміла Вольга Барысава, раніцай 26 лютага яна атрымала ад сваёй сяброўкі Марыі Алёхінай паведамленьне «У паліцыі», пасьля чаго сувязь зь ёй зьнікла. Пасьля сама Барысава, а таксама яшчэ адзін удзельнік Pussy Riot Аляксандар Сафееў былі затрыманыя паліцыяй.

«Нас затрымалі ў Сімфэропалі. Едзем у пастарунак», — паведаміла ў Twitter Вольга Барысава.

Пасьля гэты твіт зьнік са старонкі Барысавай у Twitter, а спасылка, якая захавалася, вядзе на старонку з надпісам «На жаль, няма такой старонкі!»

Удзельнікі расейскага гурта Pussy Riot Вольга Барысава і Аляксандар Сафееў 25 лютага заявілі, што іх затрымалі расейскія паліцэйскія пры выхадзе з парому ў Керчы на ўсходзе анэксаванага Крыма, адвезьлі ва ўпраўленьне ФСБ, а потым адпусьцілі.

Расейскія сілавікі сытуацыю пакуль не камэнтавалі.

XS
SM
MD
LG