Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэсурс RussianPlanes закрылі пасьля публікацыі пра «какаінавую справу»


Праект RussianPlanes, прысьвечаны расейскай авіяцыі, закрыўся неўзабаве пасьля таго, як РБК спаслаўся на яго ў публікацыі пра тое, што самалёт спэцыяльнага лётнага атраду «Россия» з бартавым нумарам 96023 фігуруе ў справе аб кантрабандзе какаіну з Аргентыны ў Расею.

Як сказаў уладальнік сайта выданьню «Медиазона», ніхто ад яго не патрабаваў выдаляць рэсурс, ён нібыта зрабіў гэта са сваёй асабістай ініцыятывы, пасьля таго як убачыў навіну на РБК. Паводле ягоных слоў, ён ня хоча нікога падставіць. Уладальнік праекту таксама выдаліў групу «Ўкантакце», уласную старонку і сайт RussianShips, прысьвечаны караблям.

Напярэдадні РБК апублікаваў навіну пра тое, што ІЛ-96 спэцыяльнага лётнага атраду «Россия» з бартавым нумарам 96023 фігуруе ў справе аб спробе даставіць з Буэнас-Айрэса ў Маскву праз дыпляматычныя каналы амаль 400 кіляграмаў какаіну. Відэа з самалётам, у які грузяць кантрабанду, было апублікавана аргентынскай жандармэрыяй.

Пра міжнародны гандаль наркотыкамі, да якога маюць дачыненьне супрацоўнікі расейскай амбасады ў Аргентыне, стала вядома 22 лютага. У справе фігуруюць шэсьць чалавек — экс-супрацоўнікі амбасады, былы аргентынскі паліцыянт, ягоны знаёмы і расеец, які жыве ў Бэрліне. Апошні ў міжнародным вышуку, усе астатнія арыштаваныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG