Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» мае кампэнсаваць Украіне амаль 5 мільярдаў даляраў


Ілюстрацыйнае фота

У Нацынальнай акцыянэрнай кампаніі «Нафтогаз України» заяўляюць, што Стакгольмскі арбітражны трыбунал вынес рашэньне на карысьць Кіева ў большасьці важных пытаньняў спрэчкі з расейскім «Газпромом».

«Суд пацьвердзіў парушэньне „Газпромом“ абавязаньняў у аб’ёмах транзыту і прысудзіў кампэнсацыю ў памеры 4,63 мільярда даляраў. Гэтае рашэньне азначае, што „Газпром“ павінен заплаціць „Нафтогазу“ каля 2,56 мільярда даляраў з улікам канчатковага разьліку за газ, пастаўлены ў 2014 і 2015 гадах», — паведамілі Свабодзе ў НАК «Нафтогаз України».

«Мы задаволеныя тым, што выйгралі арбітраж у ключавых пытаньнях. Гэта важны дзень для ўкраінскага народу і будучыні эўрапейскіх газавых рынкаў», — заявіў старшыня праўленьня НАК «Нафтогаз України» Андрэй Кобалеў.

Грашовыя патрабаваньні «Нафтогазу» ў гэтай справе складалі 15 мільярдаў даляраў за недапастаўку і недааплату па транзытным кантракце, у той час як «Газпром» выставіў сустрэчныя патрабаваньні на 0,5 мільярда даляраў, зыходзячы са зьніжанай цаны на газ, якую гэты самы суд вызначыў у траўні і сьнежні 2017 году ў арбітражнай справе аб кантракце куплі-продажу газу. Тады ж арбітры адхілілі патрабаваньні «Газпрома» больш як на 56 мільярдаў даляраў згодна з палажэньнем «бяры або плаці», якое было прызнана несапраўдным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG