Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рыбкагейт»: Навальны выдаліў са свайго сайту спасылку на расьсьледаваньне

Насьця Рыбка.
Насьця Рыбка.

Апазыцыйны расейскі палітык Аляксей Навальны выдаліў са свайго сайту спасылку, па якой можна было знайсьці матэрыялы расьсьледаваньня пра віцэ-прэм’ера Расеі Сяргея Прыходзьку і мільярдэра Алега Дзерыпаску.

Пра гэта паведаміла выданьне «МБХ медиа​». Па словах Навальнага, спасылка мала кім наведваецца, таму што расьсьледаваньне цяпер праглядаюць у асноўным у YouTube. Палітык абвясьціў, што пасьля закрыцьця ранейшай спасылкі ўся інфармацыя пераносіцца на вонкавы рэсурс, які, паводле яго, «нікуды ня зьнікне, і людзі будуць яго знаходзіць».

Навальны падаў пазоў да «Роскомнадзора», які абавязаў палітыка выдаліць з сайту Navalny.com дадзеныя расьсьледаваньня Фонду барацьбы з карупцыяй пра кіраўніка апарату ўраду Расеі Сяргея Прыходзьку і мільярдэра Алега Дзерыпаску. Пра гэта паведамлялася 13 лютага са спасылкай на тэкст пазову.

Дзерыпаска і Прыходзька назвалі расьсьледаваньне Навальнага «правакацыяй». «Роскомнадзор» па рашэньні Усьць-Лабінскага суду Краснадарскага краю ўнёс відэазапіс расьсьледаваньня і блог Навальнага ў рэестар забароненых сайтаў. Ведамства таксама запатрабавала ад Радыё Свабода, «Медиазоны», Znak.com, Newsru.com, «Сноба» і The Village выдаліць фатаграфіі, відэа і «іншую асабістую інфармацыю» з публікацый пра Дзерыпаску.

XS
SM
MD
LG