Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўрову расказалі, як на НТВ абражалі Лукашэнку і Беларусь


Сяргей Лаўроў, архіўнае фота

Міністру замежных справаў Расеі Сяргею Лаўрову перададзеная нефармальная запіска (non-paper) аб перадачы «Место встечи» на расейскім тэлеканале НТВ, вядоўцы якой абражалі Беларусь і Аляксандра Лукашэнку асабіста, піша БелаПАН.

Уладзімер Падгол, архіўнае фота
Уладзімер Падгол, архіўнае фота

Пра гэта філёзаф і палітоляг Уладзімер Падгол даведаўся з адказу Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі на ягоны зварот. У адказе гаворыцца, што запіска была падрыхтаваная 29 лістапада 2017 году амбасадай Беларусі ў Расеі, перададзеная ў Другі дэпартамэнт краінаў СНД Міністэрства замежных справаў Расеі, а адтуль Сяргею Лаўрову (мяркуецца, 30 лістапада ў Менску).

Лаўроў пакуль не выказваўся публічна наконт падзеі.

Перадача «Место встречи» выйшла на расейскім НТВ 28 лістапада 2017 году. У ёй вядоўцы Вольга Бялова і Андрэй Норкін абражалі Аляксандра Лукашэнку і Беларусь як краіну, казалі, што Лукашэнка і Беларусь паводзяць сябе з Расеяй, як «гуляшчая жонка».

Беларускі бок адрэагаваў публічна далёка не адразу

Праз тры дні пасьля перадачы газэта «Советская Белоруссия», афіцыйны орган адміністрацыі Лукашэнкі, адказала на заявы ў перадачы блогам і карыкатурай Алега Карповіча, а 4 сьнежня дэпутат Ігар Марзалюк на беларускім дзяржаўным тэлеканале АНТ прапанаваў зрабіць «усіх гэтых Норкіных і іншых» пэрсонамі нон-грата ў Беларусі.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Дзьмітры Мірончык казаў 7 сьнежня (ужо пасьля напісаньня ліста да МЗС Расеі), што ў справе «прыйшоў час паставіць кропку» і што зваротаў наконт пэрсонаў нон-грата ў МЗС не паступала.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG