Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заклікалі да акцыі супраць «дзяржаўнага ідыятызму»


Заснавальнік расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў да такой акцыі пасьля таго, як суд аштрафаваў аднаго з актывістаў за фотаздымак у сацсетках са школьнага падручніка гісторыі. Экспэрты праваабарончай арганізацыі «Агора» падлічылі, што летась кожныя восем дзён суды Расеі адпраўлялі ў калёніі аднаго чалавека толькі за дзеяньні, учыненыя ў інтэрнэце.

Заснавальнік расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў разьмяшчаць фота, зробленае падчас параду Перамогі ў 1945 годзе. За публікацыю гэтай выявы аштрафавалі аднаго з валянтэраў кампаніі Навальнага.

У сваім блогу Навальны апублікаваў вытрымкі з адміністрацыйнай справы, заведзенай супраць жыхара Архангельску Міхаіла Лістова. Паводле дакумэнтаў, у красавіку 2016 году Лістоў апублікаваў у Вконтакте пост, да якога прымацаваў пяць чорна-белых фотаздымкаў. На адным зь іх — «салдаты, што трымаюць у руках нямецкія сьцягі з нацыстоўскай сымболікай», — гаворыцца ў матэрыялах справы. Суд прызнаў валянтэра вінаватым ў «публічнай дэманстрацыі нацыстоўскай сымболікі» і аштрафаваў на тысячу рублёў.

«І гэта ня проста вядомая фатаграфія, а сымбаль. У нейкім сэнсе галоўна фотаздымак аб Вялікай Айчыннай вайне. ...Важнасьць гэтага здымка адзначаная і тым, што ён зьмешчаны на вокладцы падручніка гісторыі за 11-ю клясу», — падкрэсьліў Навальны.

«Я таксама павешу гэты фатаздымак у свае сацсеткі. Калі наша дзяржава за гэтую фатаграфію з парада Перамогі штрафуе людзей і прызнае іх экстрэмістамі, то хай і мяне прызнае», — сказаў Навальны і заклікаў сваіх прыхільнікаў таксама публікаваць гэтае фота.

Экспэрты праваабарончай арганізацыі «Агора» падлічылі, што летась кожныя восем дзён суды Расеі адпраўлялі ў калёніі аднаго чалавека толькі за дзеяньні, учыненыя ў інтэрнэце.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG