Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР часткова апублікавала матэрыялы пра сьмерць расейскага экс-міністра Лесіна


Фота з паліцэйскага расьсьледаваньня. Гасьцінічны нумар Лесіна.

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША апублікавала некалькі дзясяткаў старонак матэрыялаў, якія маюць дачыненьне да расьсьледаваньня абставін сьмерці расейскага мэдыямэнэджэра, аднаго з набліжаных Уладзіміра Пуціна Міхаіла Лесіна.

Лесін памёр у Вашынгтоне ў лістападзе 2015 году. Дакумэнты, у прыватнасьці, утрымліваюць дадзеныя ўскрыцьця і таксыкалягічнай экспэртызы, а таксама рэканструкцыю апошніх дзён жыцьця Лесіна. Таксама сярод іх ёсьць апісаньне запісаў з камэр вонкавага назіраньня, на якіх фігуруе Лесін.

З дакумэнтаў не вынікае, што сьмерць Лесіна наступіла ў выніку забойства. Шматлікія траўмы, зь якімі ён быў знойдзены мёртвым у пакоі гатэля ў сталіцы ЗША, згодна з заключэньнем экспэртаў, маглі быць атрыманыя ў стане глыбокага ап’яненьня. Згодна з паказаньнямі сьведак і дадзенымі экспэртызы, Лесін у апошнія дні жыцьця шмат піў.

Як вынікае з дакумэнтаў, прычынай візыту Лесіна ў Вашынгтон стаў дабрачынны вечар, адным з арганізатараў якога, па зьвестках Радыё Свабода быў расейскі банкір Пётр Авен (у апублікаваных ФБР дакумэнтах прозьвішча запэцкалі).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG