Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня пра Пуціна атрымала «Grammy»


Амэрыканскі сьпявак і кампазытар Рэндзі Ньюман атрымаў прэмію «Grammy» за лепшую інструмэнтальную аранжыроўку і вакал у песні «Пуцін».

У інтэрвію парталу Pitchfork у 2017 годзе Ньюман распавёў, што пачаў пісаць песьню аб расейскім прэзыдэнце каля трох гадоў таму. Па словах кампазытара, яго натхнілі топлес-фатаграфіі Пуціна. Ньюман ня мог зразумець, што прэзыдэнт хацеў сказаць гэтымі здымкамі.

«Мне здаецца, гэта нейкае асабістая ганарыстасьць, быццам ён хоча быць Томам Крузам. Мала быць самым багатым і самым магутным. Ён хоча быць самым прыгожым і супэргероем, кідаючы маладых людзей [праз плячо] і займаючыся рэсьлінгам. Гэта дзіўна», – сказаў Ньюман.

У песьні гучаць словы:

Ён можа весьці свой велізарны трактар

Па Транссібірскай раўніне.

Ён можа зарадзіць ядзерны рэактар

Левым паўшар'ем мозгу.

А калі ён здымае кашулю,

Ён зводзіць з розуму дзяўчат.

Калі ён здымае кашулю,

Я таксама хачу быць дзяўчынай.

Ньюман дадаў, што ў яго песьні недастаткова крытычна гаворыцца пра Пуціна. «Ён дрэнны хлопец. Але я разумеў, што гэта занадта проста. Як пісаць антываенную песьню, у якой сьпяваецца «Вайна – гэта дрэнна», – сказаў кампазытар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG