Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледавальнікі: у хімічнай атацы на сырыйскі горад Серакаб удзельнічала і расейская авіяцыя


Абломкі зьбітага расейскага самалёту, 3 лютага 2018, правінцыя Ідліб, Сырыя

Група Conflict Intelligence Team (CIT), якая займаецца расьсьледаваньнямі, паведаміла аб хімічнай атацы з ужываньнем хлёру ў сырыйскім горадзе Серакаб.

Паблізу гэтага гораду 3 лютага быў зьбіты расейскі штурмавой самалёт Су-25.

Бомбы з хлёрам, як мяркуецца, скінуў верталёт сырыйскіх урадавых войскаў. Вядома, як мінімум, пра 11 пацярпелых. Яшчэ некалькі ўдараў па гарадах у сырыйскай правінцыі Ідліб нанесла расейская авіяцыя, адзначае CIT. Гаворка, у прыватнасьці, ідзе аб населеных пунктах Маарэт-эн-Нуўман і Кафэр-небела, не падкантрольных войскам Башара Асада. Дакладная колькасьць пацярпелых невядомая.

Расейскі штурмавік Су-25 быў зьбіты ў суботу ў сырыйскай правінцыі Ідліб, пілёт загінуў. Неўзабаве пасьля гэтага Міністэрства абароны Расеі заявіла, што па баявіках, якія зьбілі Су-25, быў нанесены «удар высокадакладнай зброяй». Аднак, як мяркуе Conflict Intelligence Team, расейская авіяцыя ўжыла касэтныя бомбы.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і краіны Захаду неаднаразова абвінавачвалі Расею ва ўжываньні ў Сырыі забароненых касэтных боепрыпасаў і хімічнай зброі. У Крамлі адпрэчваюць гэтыя абвінавачваньні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG