Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі лётнік, які загінуў у Сырыі, раней быў украінскім вайскоўцам


Рэшткі расіескага самалёта, зьбітага 3 лютага ў сырыйскай правінцыі Ідліб.

Расейскі пілёт зьбітага штурмавіка Су-25, верагодна, адстрэльваўся і быў забіты пасьля прызямленьня на парашуце.

Незалежная група Conflict Intelligence Team (CIT) знайшла фатаграфіі дакумэнтаў і асабістай зброі, якія былі знойдзеныя ў забітага пілёта. У телеграм-канале CIT паведамляецца, што «мяркуючы з адстраляных абоймаў да АПС, можна меркаваць, што пілёт адстрэльваўся і быў забіты ўжо на зямлі».

Раней Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што лётнік катапультаваўся і «быў забіты ў баі з тэрарыстамі».

Крыніца «Новай газэты» ў Міністэрстве абароны паведаміла, што забіты — маёр Раман Філіпаў, былы ўкраінскі лётнік зь Сімфэропалю. У тэлеграм-канале «Наблюдатель» апублікаваны ліст, які нібыта быў знойдзена ў вопратцы пілёта.

Расейскі штурмавы самалёт Су-25 быў зьбіты ў суботу ў сырыйскай правінцыі Ідліб, пілёт катапультаваўся.

Першыя паведамленьні пра гэта паступілі ад дасьледчай групы CIT і супрацоўнікаў Сырыйскага цэнтру маніторынгу парушэньня правоў чалавека.

Неўзабаве інфармацыю афіцыйна пацьвердзіла Міністэрства абароны Расеі. Прадстаўнік вайсковага ведамства заявіў, што, паводле папярэдніх дадзеных, самалёт быў зьбіты з пераноснага зэнітна-ракетнага комплексу (ПЗРК).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG