Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад пацьвердзіў, што Сырыю будуць аднаўляць расейскія кампаніі


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у панядзелак прыняў у Дамаску расейскую ўрадавую дэлегацыю на чале зь віцэ-прэмʼерам Дзьмітрыем Рагозіным. Як паведаміла агенцтва SANA, Асад пацьвердзіў, што менавіта Расея будзе «асноўным удзельнікам працэсу рэканструкцыі Сырыі», і заявіў, што «гэта натуральна», што яна такім партнэрам будзе.

Паводле ацэнак Асада, шкода, якая была нанесена Сырыі вайною, складае прыкладна 400 мільярдаў даляраў.

Паводле слоў расейскага віцэ-прэмʼера, «Сырыя — бясконца багатая краіна», і расейскіх інвэстараў цікавяць яе карысныя выкапні, унікальнае геаграфічнае становішча «і многае іншае»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG