Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас вайны ў Сырыі 33 разы ўжывалася хімічная зброя


Пасьля хімічнай атакі ў Хан-Шэйхуне, 4 красавіка 2017

Экспэрты ААН устанавілі, што ў ходзе сірыйскага канфлікту 33 разы ўжывалася хімічная зброя.

Як паведаміла 6 верасьня Камісія ААН па расьсьледаваньні хімічных атакаў у Сырыі, 27 разоў хімічную зброю ўжывалі сілы рэжыму Башара Асада. Прыкладам, у горадзе Хан-Шэйхун у красавіку сёлета больш за 80 мірных жыхароў загінулі ў выніку бамбаваньня снарадамі, якія зьмяшчалі атрутны газ зарын. Дамаск сьцьвярджае, што падчас яго авіяўдару бомба трапіла ў склад хімічных снарадаў, вырабленых паўстанцамі.

Спэцыяльны пасланьнік ААН па Сырыі Стафан дэ Містура заявіў, што грамадзянскую вайну не ўдалося выйграць нікому. Ён выказаў меркаваньне, што сырыйскі ўзброены канфлікт амаль завершаны — галоўная праблема ў тым, ці здольны рэжым Башара Асада пачаць сапраўдны палітычны працэс, і ці здольная апазыцыя быць адзінай і выявіць дастаткова рэалізму, каб прызнаць, што ёй не ўдалося атрымаць перамогу над Дамаскам.

За шэсьць з паловай гадоў вайны ў Сырыі, паводле зьвестак ААН, загінулі больш за 450 тысяч чалавек, мільёны жыхароў краіны сталі ўцекачамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG