Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан гатовы аддаць яшчэ тысячу квадратных кілямэтраў пад абломкі расейскіх спадарожнікаў


Расея вядзе перамовы з Казахстанам аб дадатковым выдзяленьні зямель для падзеньня абломкаў «Саюз-2» пры запусках з Байканура. Для гэтых мэтаў вылучаюць тэрыторыю ў Жангельдынскім раёне Кастанайскай вобласьці.

Расея вядзе перамовы з Казахстанам аб дадатковым выдзяленьні зямель для падзеньня абломкаў «Саюз-2» пры запусках з Байканура. Для гэтых мэтаў вылучаюць тэрыторыю ў Жангельдынскім раёне Кастанайскай вобласьці.

​Побач з адведзенай тэрыторыяй знаходзіцца прыродны запаведнік «Алтын дала». У народзе яго называюць радзільняй сайгакаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня. Менавіта тут тры гады назад быў масавы скон жывёл.

«Экалягічнай небясьпекі не ўяўляе, — заявіў міністар абароннай і аэракасьмічнай прамысловасьці Казахстана Бэйбут Атамкулаў — у будучыні, калі будзе прынятае рашэньне па запуску, на працягу трох гадоў будзе ўсяго сем запускаў, магчыма».

Паводле міністра, дадзеная траекторыя вываду на арбіту спадарожніка — самая бясьпечная.

Міністар таксама паведаміў, што дамова з «Раскосмасам» яшчэ не падпісаная. І перад прыняцьцем канчатковага рашэньня спэцыялісты ведамства правядуць сустрэчу з насельніцтвам.

Раней для падзеньня адпрацаваных сыстэм былі вызначаны ўчасткі ў Карагандзінскай і Акцюбінскай абласьцях. Новы раён неабходны для запуску ракеты-носьбіта «Саюз-2». Робіцца гэта для забесьпячэньня шырокапалосным інтэрнэтам карыстальнікаў па ўсім сьвеце.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG