Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікам «Страйку выбарнікаў» у Расеі — больш за 350 затрыманых 


Страйк выбарнікаў у Казані, 28 студзеня
Страйк выбарнікаў у Казані, 28 студзеня

У Расеі падчас пратэставых акцый у падтрымку «Страйку выбарнікаў» 28 студзеня паліцыя затрымала звыш 350 чалавек. Пра гэта са спасылкай на справаздачу праваабарончага праекту «ОВД-Инфо» паведамляюць расейскія мэдыя.

Больш за ўсё затрыманых у башкірскай сталіцы Ўфе — 66 удзельнікаў. На аднаго меней у Валгаградзе (65), у Чабаксарах — 51, у Санкт-Пецярбургу — 19, у Маскве — 16. Акцыі прайшлі больш як у 100 гарадах.

Пасля затрыманьня паліцыя адпусьціла амаль усіх актывістаў. У Маскве на ноч у пастарунках пакінулі супрацоўнікаў «Фонду барацьбы з карупцыяй» Дзьмітрыя Нізоўцава і Аляксандра Памазуева. Першага падазраюць у тым, што ён сам паведаміў пра нібыта закладзеную ў офісе фонду бомбу, празь якую ў памяшканьне ўварваліся сілавікі.

Яшчэ аднаго маскоўскага актывіста, Канстанціна Салтыкова, правяраюць на датычнасьць ва ўжываньні гвалту супраць паліцэйскага.

28 студзеня па ўсёй Расеі пракацілася пратэставая хваля супраць удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах Уладзіміра Пуціна. «Страйк выбарнікаў» арганізаваны апазыцыйным палітыкам Аляксеем Навальным, незарэгістраваным кандыдатам у прэзыдэнты.

Сам Навальны быў затрыманы неўзабаве пасьля зьяўленьня на Цьвярской вуліцы ў Маскве, але ўвечары яго адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG