Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу затрымалі журналістаў і арыштавалі антыфа-актывіста


Архіўнае фота.

У Пецярбургу паліцэйскія затрымалі журналістаў «Медиазоны» Сашу Багіно і Давіда Фрэнкеля. Пра гэта паведамляе «Медиазона».

Па дадзеных выданьня, журналісты спрабавалі трапіць на пасяджэньне Дзяржынскага суду Пецярбургу, дзе разглядалася пытаньне аб абраньні меры стрыманьня антыфа-актывісту Ігару Шышкіну.

Пазьней стала вядома, што судзьдзя задаволіў хадайніцтва сьледчай службы ФСБ аб арышце Шышкіна. Яго падазраюць ва ўдзеле ў тэрарыстычнай супольнасьці. Актывіст застанецца пад вартай да 23 сакавіка.

Пра затрыманьне Ігара Шышкіна стала вядома ў ноч на пятніцу. Раней у кватэры, дзе пражываюць антыфа-актывісты, прайшлі ператрусы.

Незадоўга да затрыманьня Шышкіна стала вядома, што суд у Пецярбургу арыштаваў на два месяцы актывіста антыфа-руху Віктара Філінкова, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў тэрарыстычнай супольнасьці.

XS
SM
MD
LG