Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі газ прыплыў у ЗША ў абыход санкцыяў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Танкер Gazelys, што належыць францускай кампаніі Engie, увайшоў у тэрытарыяльныя воды Злучаных Штатаў Амэрыкі ў мінулую сераду і ў стаіць на якары ў заліве Масачусэтс, перадае «Голас Амэрыкі». На бягучых выходных танкер маюць пачаць рагружаць.

Партыя расейскага звадкаванага газу такім чынам трапіць у ЗША, нягледзячы на пашырэньне санкцыяў супраць расейскіх энэргетычных кампаніяў, што Мінфін ЗША абвясьціў у пятніцу.

Расейская кампанія «Ямал СПГ» — а на танекры ў тым ліку ёсьць выраблены ёю газ, французы гэтага не адмаўляюць — знаходзіцца ў амэрыканскіх санкцыйных сьпісах з 2014 году. Амэрыканскім кампаніям і грамадзянам забаронена весьці зь ёй бізнэс. Але газ быў набыты ў расейцаў брытанскім аддзяленьнем малазійскага трэйдэра Petronas, затым перапрададзены французам Engie.

Амэрыканскі пакупнік газу, кампанія Mystic Power Generation заявіла, што перад пакупкай кансультавалася з Міністэрствам фінансаў ЗША. Ад прадаўца, як сьцьвярджае пакупнік, атрымалі зьвесткі пра тое, што на борце танкера звадкаваны газ, зьмяшаны зь некалькіх крыніцаў, і наяўнасьць у сумясі расейскага газу нібыта была вядомая Мінфіну, але ня выклікала пярэчаньняў. Мінфін не камэнтуе сытуацыю.

Пастаўкі звадкаванага газу ў ЗША выкліканая працяглымі халадамі на ўсходнім узьбярэжжы краіны. Праз гэтага цэны на звадкаваны газ упершыню з 2014 году вырасьлі да 6300 долараў за тысячу м³.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG