Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пашырылі санкцыі супраць Крамля ў сувязі з сытуацыяй у Данбасе


Будынак Міністэрства фінансаў ЗША ў Вашынгтоне

Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі супраць Крамля ў сувязі з анэксіяй Крыму і ўмяшаньнем Расеі ў сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны. У чорным сьпісе апынуліся 21 чалавек і дзевяць кампаній.

Сярод фігурантаў намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Андрэй Чарэзаў, дырэктар дэпартамэнту Мінэнэрга Яўгеній Грабчак і кіраўнік кампаніі «Технопромэкспорт» Сяргей Тапор-Гілка. Акрамя «Технопромэкспорт» пад санкцыі таксама трапіла некалькі даччыных кампаній адкрытага акцыянэрнаг таварыства «Сургутнефтегаз» і публічнага акцыянэрнага таварыства «Силовые машины».

Украіна і краіны Захаду абвінавачваюць Крэмль ва ўзброенай падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў. Масква адпрэчвае гэтыя абвінавачваньні. Усяго, паводле ўкраінскіх уладаў, на тэрыторыі Данбасу за самаабвешчаныя «народныя рэспублікі» ваююць каля 5 тысяч кадравых расейскіх вайскоўцаў. Масква называе грамадзян Расеі, якія ваююць на ўсходзе Ўкраіны, «добраахвотнікамі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG