Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пасаду прэзыдэнта Расеі прэтэндуюць 8 кандыдатаў


Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Расеі зарэгістравала дзеючага прэзыдэнта краіны Ўладзіміра Пуціна ў якасьці кандыдата на выбарах кіраўніка дзяржавы 18 сакавіка 2018 году.

Акрамя Пуціна ў выбарах прэзыдэнта маюць намер удзельнічаць Ксенія Сабчак ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва», вылучаны партыяй «Яблоко» Рыгор Яўлінскі, упаўнаважаны па правах прадпрымальнікаў Барыс Цітоў ад Партыі росту, Сяргей Бабурын ад «Расейскага агульнанароднага саюзу» і Максім Сурайкін ад партыі «Камуністы Расеі».

Як чакаецца, усе яны таксама будуць дапушчаныя да ўдзелу ў выбарах. ЦВК ужо даў справаздачу, што памылкі ў сабраных гэтымі кандыдатамі подпісах не перавышаюць 5%.

Яшчэ двое кандыдатаў у прэзыдэнты — лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі і вылучаны ад КПРФ Павел Грудзінін — вызваленыя ад збору подпісаў як прадстаўнікі парлямэнцкіх партый. Яны ўжо зарэгістраваныя.

У выбарах прэзыдэнта Расеі таксама зьбіраўся ўдзельнічаць апазыцыянэр Аляксей Навальны, аднак яму адмовілі ў рэгістрацыі. Палітык пасьля гэтага заклікаў да страйку выбаршчыкаў. Першыя акцыі прайшлі 28 студзеня. У іх удзельнічалі тысячы чалавек у дзясятках гарадоў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG