Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея амніставала 122 тысячы працоўных мігрантаў


Расейскія ўлады амніставалі больш за 122 тысячы працоўных мігрантаў з Таджыкістану. Каля 20 тысяч легалізаваліся ў краіне, астатнія атрымалі дазвол на раней закрыты ўезд.

Пры гэтым Расея ўсё яшчэ забараняе ўезд на тэрыторыю краіны 181 тысячы грамадзян Таджыкістану, якія парушылі расейскае міграцыйнае заканадаўства.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, за апошнія тры гады з РФ выслалі больш за паўмільёна мігрантаў.

Колькасьць беларускіх працоўных мігрантаў у Расеі ацэньваецца ў 676 тысяч чалавек (14% насельніцтва Беларусі), год таму яна ацэньвалася ў 711 тысяч.

Траціна беларускіх працоўных мігрантаў у Расеі хоча застацца там назаўсёды

XS
SM
MD
LG