У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваецца новае расьсьледаваньне ФБК, прысьвечанае намесьніку кіраўніка ўраду Расеі, – на думку Навальнага, Сяргей Прыходзька ня толькі атрымліваў хабар ад магната Алега Дзерыпаскі, але і мог паслужыць пасярэднікам пры ўмяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Усё гэта атрымалася высьветліць дзякуючы празьмернай шчырасьці беларускай дзяўчыны па мянушцы Насьця Рыбка, якая бавіла час з Прыходзькам і Дзерыпаскам на яхце алігарха ля нарвэскіх берагоў.