Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі прапануюць прызнаць Галадамор ва Ўкраіне генацыдам. Расея супраць


Расейскі дыплямат папярэдзіў Ізраіль наконт прапанаванага праекта закона, які б афіцыйна прызнаў генацыдам гібель мільёнаў украінцаў у савецкі час, паведамляе Reuters.

«Цяпер ня добры час, каб абмяркоўваць такую прапанову, — заявіў Леанід Фралоў, намесьнік пасла Расеі ў Тэль-Авіве, выступаючы на Радыё Арміі. — Гэта будзе дрэнна. Гэта будзе няправільны крок».

Ён казаў пра законапраект, пададзены дэпутатам цэнтрысцкай партыі, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, якую ён узначальвае Біньямінам Нэтаньягу. Законапраект прапануе аб’явіць 6 сьнежня «Днём памяці ўкраінскага генацыду» ў Ізраілі.

Падчас Галадамору 1932-1933 гадоў ва Ўкраіны ад голаду загінула каля 10 мільёнаў чалавек. Гэтае злачынства дзесяцігодзьдзямі адмаўлялі ў Савецкім Саюзе. У 2016 годзе Ўкраіна прыняла рэзалюцыю, заклікаючы сьвет прызнаць Галадамор генацыдам, што раззлавала Маскву.

Ізраільскі законапраект зьяўляецца на першых стадыях праходжаньня і ўжо стаў прадметам крытыкі ўнутры кіруючай кааліцыі. Міністар абароны Ізраіля Авігдор Лібэрман назваў ідэю Акрам Гасон «трызьненьнем».

Па дадзеных урада Ўкраіны, 17 краін, у тым ліку 8 краін постсавецкай прасторы, прызналі Галадамор генацыдам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG