Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартовы арбітраж адхіліў пазовы 47 расейцаў да Міжнароднага алімпійскага камітэту


© Shutterstock

Выязны філіял Спартовага арбітражнага суду ў Пхёнчхане адхіліў апэляцыі ўсіх 47 расейцаў, якія аспрэчвалі рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту пра іх нядопуск да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія адкрываюцца сёньня, 9 лютага.

45 спартоўцаў і два трэнэры не змаглі даказаць, што рашэньне МАК было дыскрымінацыйным, адвольным або несумленным, гаворыцца ў пастанове суду.

Міжнародны алімпійскі камітэт ухваліў рашэньне спартыўнага арбітражу і ўспрыняў яго як падтрымку барацьбы з допінгам. 5 сьнежня МАК адхіліў зборную Расеі ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе-2018 у Паўднёвай Карэі. Два расьсьледаваньні пацьвердзілі, што Крэмль арганізаваў сыстэму прымяненьня допінгу ў спорце.

Расейскім спартоўцам, якія даказалі, што не ўжывалі допінгу, дазволілі спаборнічаць пад нэўтральным сьцягам. У выніку для ўдзелу ў Гульнях было зарэгістравана 169 атлетаў. Але 15 расейскім алімпійцам, раней апраўданым спартыўным арбітражам, не дазволілі прыехаць у Пхёнчхан.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG