Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 расейскім алімпійцам, апраўданым спартыўным арбітражам, не дазволілі прыехаць у Пхёнчхан 


Інфарматар Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва Рыгор Родчанкаў (экс-кіраўнік Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі)

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) адхіліў запыт Алімпійскага камітэту Расеі (АКР) аб уключэньні ў лік запрошаных у Пхёнчхан апраўданых Спартыўным арбітражным судом (CAS) 13 атлетаў і двух трэнераў.

Як паведамляе прэсавая служба МАК, чальцы камісіі правялі паседжаньне, каб абмеркаваць запыт. Прычынай адмоўнага вэрдыкту стала тое, што CAS не апублікаваў матывавальнай часткі свайго рашэньня, а МАК палічыў свае папярэднія высновы дастатковымі для адмовы.

«Чальцы камісіі адзначылі наяўнасьць дадатковых элемэнтаў і доказаў, якія камісія МАК пад кіраўніцтвам Дэніса Освальда не магла разгледзець, паколькі ня мела доступу да дадзеных допінг-пробаў. Інфармацыя уключала дадзеныя сыстэмы Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі, сьляды забароненых рэчываў, доказ маніпуляцый профілямі і канфыдэнцыйныя зьвесткі ад Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва. Камісія таксама пагадзілася, што рашэнне CAS не зьняло падазрэньняў ў допінгу, а таму пералічаныя спартоўцы ня могуць лічыцца чыстымі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Раней дысцыплінарная камісія МАК пад кіраўніцтвам Дэніса Освальда пажыццёва адхіліла 43 удзельнікаў Алімпіяды-2014 і анулявала іх вынікі на падставе дакладу незалежнага сьледчага ВАДА Рычарда Макларэна з улікам зьвестак экс-кіраўніка Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгора Родчанкава.

1 лютага CAS задаволіў апэляцыі 28 расейскіх спартоўцаў. Зь іх была знятая пажыцьцёвая дыскваліфікацыя на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, а таксама прызнаныя вынікі Алімпіяды-2014 у Сочы. Апэляцыі яшчэ 11 атлетаў адхіленыя, але пры гэтым зьнятая пажыцьцёвая забарона на ўдзел у Гульнях пасьля Алімпіяды-2018.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG