Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім спартоўцам дазволілі выступаць на Алімпіядзе пад нэўтральным сьцягам


Алімпійскі сход Алімпійскага камітэта Расеі падтрымаў заяву расейскіх спартоўцаў, якія гатовыя выступаць на Алімпійскіх гульнях 2018 гадоў у нэўтральным статусе.

Рашэньне было прынятае аднагалосна, паведаміла агенцтву ТАСС крыніца ў Алімпійскім сходзе.

У панядзелак камісія спартоўцаў Алімпійскага камітэта Расеі склала адзіную заяву ад расейскіх атлетаў, якія выступаюць у зімовых відах спорту. У гэтым звароце яны патлумачылі пазыцыю адносна ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2018 гадоў ў Пхёнчхане пад нэўтральным сьцягам.

5 сьнежня Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў расейскай алімпійскай камандзе выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане — у сувязі з «сыстэматычнымі маніпуляцыямі ў антыдопінгавай сыстэме». Індывідуальным спартоўцам будзе дазволена ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад нэўтральным алімпійскім сьцягам і пры строгім выкананьні пэўных умоваў.

На наступны дзень, 6 сьнежня, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў: «Мы, без усялякага сумневу, ня будзем абвяшчаць ніякай блякады, ня будзем перашкаджаць нашым алімпійцам браць удзел, калі нехта зь іх захоча прыняць удзел у асабістай якасьці».

За што Расею адхілілі ад Алімпіяды? Адказы на галоўныя пытаньні пра допінгавы скандал

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG