Улады Арэнбурскай вобласьці абвясьцілі панядзелак 12 лютага днём жалобы па загінулых у авіякатастрофе ў Падмаскоўі, паведаміў «Інтэрфакс».
Адміністрацыя Орску паабяцала даставіць у Маскву сваякоў загінулых. Сярод 71 асобы, якія загінулі ў авіякатастрофе, шэсьць чальцоў экіпажу і трое дзяцей.
Старэйшаму зь дзяцей, паводле папярэдніх зьвестак, было 17 гадоў, другому 13, найменшаму — пяць гадоў.
Кіраўнік прэс-службы адміністрацыі Орску распавяла, што на борце самалёту быў грамадзянін Швайцарыі. Пра гэта паведаміла «Новая газета».