Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арбітражны суд у Швайцарыі зьняў дыскваліфікацыю з 28 расейскіх спартоўцаў


Расейскі лыжнік Аляксандр Лягкоў на Алімпіядзе ў Сочы, дзе ён атрымаў залаты мэдаль.
Расейскі лыжнік Аляксандр Лягкоў на Алімпіядзе ў Сочы, дзе ён атрымаў залаты мэдаль.

Спартовы арбітражны суд (CAS), які знаходзіцца ў швайцарскай Лязане, задаволіў апэляцыі 28 расейскіх спартоўцаў і ануляваў іх пажыцьцёвае адхіленьне ад удзелу ў Алімпіядах за парушэньне антыдопінгавых правілаў. Суд прызнаў, што супраць гэтых спартоўцаў не было дастатковых доказаў ужываньня допінгу.

CAS прызнаў вінаватымі ў парушэньні антыдопінгавых правілаў на Алімпійскіх гульнях у Сочы 11 расейцаў. Зь іх толькі бабслеісты Аляксандар Зубкоў і Аляксей Ваявода выйгравалі мэдалі. CAS пакінуў у сіле рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту пазбавіць іх двух залатых мэдалёў у бабсьлеі. Пры гэтым суд падкрэсьліў, што не ацэньваў існаваньне дзяржаўнай змовы па падмене аналізаў і разьбіраўся ў кожным канкрэтным выпадку.

Расейскім спартоўцам вярнулі два алімпійскія мэдалі ў скелетоне, чатыры мэдалі ў лыжных гонках, два мэдалі ў санях, адзін мэдаль у каньках. Пакуль не разглядалася пытаньне аб двух срэбных ўзнагародах ў біятлёне. Такім чынам, Расея цяпер зноў мае найбольш мэдалёў на зімовай Алімпіядзе ў Сочы.

Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў так пракамэнтаваў рашэньне CAS: «Энэргічныя дзеяньні па адстойваньні правоў і ў судовым парадку і ў іншых катэгорыях — яны апраўданыя, яны могуць быць эфэктыўнымі, яны павінны працягвацца, і думаю, што безумоўна гэтыя дзеяньні будуць працягвацца. Мы вельмі рады за нашых спартоўцаў. Ці атрымаецца ў іх ім прыняць удзел у Алімпіядзе ў Пхенчхане — ня ведаю. Пытаньне складанае ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG